Фарміраванне арфаграфічнай пільнасці праз практыкаванні на ўроках беларускай мовы ў 5-6 класах. - Новодворская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Фарміраванне арфаграфічнай пільнасці праз практыкаванні на ўроках беларускай мовы ў 5-6 класах.

Васілевіч Таццяна Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

 

Фарміраванне арфаграфічнай пільнасці праз практыкаванні на ўроках беларускай мовы ў 5-6 класах

 

Згодна з Канцэпцыяй вучэбнага прадмета беларуская мова, веды аб сістэме мовы выпрацоўваюцца на матэрыяле тэксту ў форме паняццяў і спосабаў дзейнасці.  Вывучэнне стану арфаграфічнай пісьменнасці вучняў паказала, што працэнт пісьмовых вучняў нізкі. Правапісам адных арфаграм вучні авалодваюць хутка, правапісам другіх – з цяжкасцю. І перад настаўнікам стаіць задача выбраць найбольш эфектыўныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі. Таму ў якасці аднаго з накірункаў работы мной выбрана работа па фарміраванню арфаграфічных уменняў і навыкаў вучняў.

У методыцы выкладання арфаграфіі традыцыйна вылучаюцца два накірункі: механічнае запамінанне слова праз яго шматразовавае спісванне і ўсвядомленае засваенне, звязанае найперш з веданнем правіла. 

Мэтай  вопыту з’яўляецца выяўленне эфектыўных спосабаў фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці праз стварэнне сістэмы практыкаванняў для яе выпрацоўкі.

Задачы вопыту:

– на аснове аналізу  лінгвістычнай і псіхолага-педагагічнай літаратуры па праблеме вызначыць ступень вывучанасці тэмы;

– вызначыць метадычную забяспечанасць навучання арфаграфіі, прааналізаваўшы праграмы па прадмету;

–      сістэматызаваць комплекс практыкаванняў, накіраваных на фарміраванне арфаграфічнай пісьменнасці;

– павысіць выніковасць навучання навучэнцаў.

Вядучая ідэя вопыту заключаецца ў тым, што ўменню бачыць арфаграму ў слове, гэта значыць фарміраванню арфаграфічнай пісьменнасці, дапамагае пастаяннае  сістэмнае выкарыстанне арфаграфічных практыкаванняў розных відаў, выкананне якіх абапіраецца на веданне правіла.

Пры гэтым асабліва эфектыўным выступае метад фарміравання  арфаграфічных ўменняў і навыкаў(метад падбора прыклада, розныя віды дыктантаў: пісьмо па памяці, каменціраванае пісьмо, спісванне і г.д.).

Пошук і прымяненне інтэнсіўных форм навучання беларускай мове, новых падыходаў да выкарыстання існуючых метадаў і сродкаў павышэння арфаграфічнай пільнасці вучняў суправаджаецца глыбокім аналізам дасягнутых вынікаў. З гэтай мэтай я пастаянна вяду дыягностыку якаснага ўзроўню ведаў вучняў, ажыццяўляю маніторынг памылак, дапушчаных вучнямі ва ўсіх відах пісьмовых работ.

У выніку праведзеных даследаванняў я прыйшла да высновы, што ўзровень якасці навучання па беларускай мове не зніжаецца, а нават назіраецца  невялікі рост.

Пры пераходзе вучняў з пачатковай школы ў сярэднюю няма рэзкага зніжэння ва ўзроўні якасці навучання.

Значным дасягненнем  таксама можна лічыць: большая частка вучняў 6 класа мае высокую ступень развіцця вуснай і пісьмовай мовы, у іх сфарміраваны навыкі работы са звязным тэкстам, умацована пазнавальная матывацыя.

 

Связаться с автором с целью ознакомления с полным вариантом опыта педагогической деятельности или задать вопросы можно, используя адрес  электронной почты shtg1980@mail.ru