Нас благодарят - Новодворская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Нас благодарят

Семья Горбачевых, выпуск 9класса 2021г

Сердечное спасибо за все доброе и мудрое,что вы отдали нашим детям,таким разным,таким своенравным. Благодарим за участие в семейном воспитании. Пусть наша любимая школа процветает,здравствуют педагоги,работающие в школе, и находят себя в педагогическом труде молодые учителя. Дети их любят априори. Пусть этот учебный год слагается из творческих побед,стабильности, ,мира ,достижений учеников. 

Добры дзень, шаноўнае кіраўніцтва школы, настаўнікі!
Да Вас звяртаецца з прапановай супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі
Беларусі Юлія Амосава.

У маі 2022 г. спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы,
Вашага славутага земляка. Спецыяльна да гэтай даты наша бібліятэка
рыхтуе
віртуальны раздзел праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця",
прысвечанага 100-годдзю літаб'яднання "Маладняк". Напэўна, Вы ўжо
знаёмы з праектам, бо вучні Навадворскай школы восенню ўдзельнічалі ў
нашым літаратурным конкурсе "Беларускі салавей", які быў арганізаваны
ў межах віртуальнага рэсурса да дня нараджэння Змітрака Бядулі.
Збіраючы матэрыял пра Язэпа Пушчу, мы знайшлі цікавы і каштоўны сайт
"Виртуальный школьный историко-краеведческий музей «Возрождение»”, які
стварылі Вашы вучні і настаўнікі, а таксама відэа пра Каралішчавічы,
дзе вучні цудоўна распавядаюць пра свой край.

19 мая 2022 г. у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца мерапрыемства
"Адысея Язэпа Пушчы", дзе мы будзем прэзентаваць новы раздзел праекта.
У мерапрыемстве прымуць удзел даследчыкі творчасці паэта, навукоўцы,
архівісты, народны літаратурны тэатр "Жывое слова".
Шчыра запрашаем Навадворскую сярэднюю школу, настаўнікаў, вучняў,
кіраўніцтва школы прыняць удзел у нашым мерапрыемстве. Калі ў Вас не
будзе магчымасці прыехаць, то былі б рады атрымаць ад Вас відэазапіс
(відэаролік, відэавыступленне, чытанні вершаў Я. Пушчы, на Ваш выбар).

Таксама просім Вас, шаноўныя сябры, калі магчыма, падзяліцца
матэрыяламі пра Язэпа Пушчу, якіх няма на сайце "Виртуальный школьный
историко-краеведческий музей «Возрождение»”, фотаздымкамі з Вашага
школьнага архіва і даслаць на гэты электронны адрас. У сваю чаргу мы
гатовыя падзяліцца з Вамі нашымі набыткамі, дакументамі, рукапісамі,
лістамі паэта, якія паступова размесцім на віртуальнай старонцы, а
Навадворскую школу будзем адзначаць як партнёра праекта ў нашых
сацсетках, у прэсе, на партале НББ.